четверг, 30 апреля 2020 г.

1 мая
Беларуская літаратура
Тэма "Эдзі Агняцвет "Буду настаўнікам". Іван Муравейка "Паўлік-будаўнік"."
-Прачытайце верш "Буду настаўнікам" на с. 54-55. Адкажыце на пытанні пасля верша.

- Прачытайце апавяданне Івана Муравейкі "Паўлік-будаўнік". Адкажыце на пытанні пасля твора.

Знайдзі і выберы правільныя адказы на пытанні. 

Спіс пытанняў тэста. Адказы запішыце.

1. Кiм працуе тата Паўлiка?
  • маляром
  • будаўнiком
  • мулярам
2. Перакладзi слова "муляр" на рускую мову
  • маляр
  • каменщик
  • строитель
3. Як гучыць па-руску "мураваныя дамы"?
  • каменные дома
  • замурованные дома
  • муравьиные дома
4. Чаму Паўлiк вырашыў стаць будаўнiком?
  • Хоча будаваць дамы
  • Хоча быць, як тата
  • Хоча працаваць разам з татам
5. Што такое "рыштаваннi"? Перакладзi на рускую мову.
  • леса
  • этажи
  • лестница
6. Чаму тата адправiў Паўлiка дахаты?
  • надышоў час абедаць
  • Паўлiк скончыў працу
  • Паўлiк быў яшчэ маленькi, каб быць на будоўлi
7. Колькi цаглiн па падлiках таты змог бы пакласцi Паўлiк пасля заканчэння 6 класа?
  • шмат
  • 100
  • 128
  • 64
  • 1000
8. Чаму Паўлiк доўга глядзеў, як працуе тата?
  • Паўлiк хацеў хутчэй падрасцi i пайсцi на працу
  • Паўлiк вельмi любiў тату
  • Паўлiк глядзеў, як прыгожа будуе тата
9. Якiя словы падыходзяць для характарыстыкi Паўлiка?
  • добры
  • старанны
  • працавiты
  • неахайны
  • ганарлiвы
Дамашняе заданне.
Вывучыць верш Эдзі Агняцвет "Буду настаўнікам" на памяць.
Падрыхтаваць выразнае чытанне па ролях апавдання Івана Муравейкі "Паўлік-будаўнік".


суббота, 25 апреля 2020 г.

29 красавіка
Беларуская літаратура
Тэма. Прыказкі пра адносіны да працы. Беларуская народная казка "Лёгкі хлеб".
Мэты:


  • Пазнаёмімся  са зместам і задачамі чарговага раздзела.
  • Пазнаёмімся са зместам прыказак пра адносіны да працы.
  • Прачытаем беларускую народную казку "Лёгкі хлеб", вызначым асноўную думку твора, растлумачым учынкі дзейных асоб казкі.


1. Моўная размінка

А) Інтанацыйная размінка. Выберыце 

інтанацыю з якой трэба прачытаць кожны 

сказ. Прачытайце.


Урок пачаўся!

Урок пачаўся?


Урок пачаўся.


Б) Гукавая размінка. 


Ла-ла-ла – казка зноў да нас прыйшла.


Ды-ды-ды - казцы рады мы заўжды.


Жы-жы-жы – казку сёння раскажы.


Навучыцеся чытаць хутка:


Верабейка выбіраў цюбецейку. 


Патап пакапаў – бык патаптаў. 


Каток нітак клубок закаціў у куток. 



2. Уступная гутарка

Гульня «Што гэта азначае?»

Прачытайце прыказку 

(прымаўку) i растлумачце  яе сэнс.


За дурною галавою i нагам няма спакою.

У адно вуха ўпусціў, а ў другое – выпусціў.

Хто два зайцы гоніць, ніводнага не дагонiць.

Як мы да людзей, так i людзі да нас.

Падзякаю сыты не будзеш.

Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.





Адгадай загадкі




3. Паведамленне тэмы ўрока

— Прапаную вам цікавае заданне 

— Закрэсліце аднолькавыя літары зычных гукаў.

Зслзсёзсгзскзсізсхзслзсезсбзс


— Збярыце літары, якія засталіся. Якія словы 

атрымаліся? 



Калі у вас атрымалася назва казкі "Лёгкі хлеб",  то вы ўсё зрабілі правільна!!!


4. Работа па тэме ўрока.

Прачытайце беларускую народную 

казку "Лёгкі хлеб" услых на с. 48-52.

Калі вам не зразумелы некаторыя словы  - ніжэй прапаную вам гэтую казку на рускай мове.






Адкажыце на пытанні пасля твора.

5. Прыказкі. 
с.52. Прачытайце, якія з прыказак 
падыходзяць да сэнсу казкі?
6. Абмеркаванне рэпрадукцыі карціны 
Алены Флёравай «Бацька і сын» 
па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
На с.53 разглецце карціну "Бацька і сын" і 
адкажыце на пытанні.


6. Дамашняе заданне.
с. 48 - 52, чытанне казкі па ролях.

понедельник, 20 апреля 2020 г.

21 апреля

Русская литература.
Самостоятельно прочитайте поэтические миниатюры на с. 97-100.

Выполните задания из рубрики "Проверьте себя" на с. 100 - 102.

Письменно выполните творческое задание № 4 на с. 102.

воскресенье, 19 апреля 2020 г.

20 апреля

Русская литература 

Тема "Стихотворения-описания. А.С. Пушкин "Зимняя дорога", С. Есенин "Поёт зима - аукает..."."

Прочитайте стихотворения на с. 90-93. 
Ответьте на вопросы после стихотворений. Выучите одно стихотворение наизусть на выбор.

пятница, 17 апреля 2020 г.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА


На с. 46 падручніка заданне № 3.


Складзіце пісьмова невялічкае апавяданне па малюнках і апорных словах і сказах.Дайце загаловак і запішыце атрыманы тэкст.


Выкананае заданне выслаць да серады.

воскресенье, 12 апреля 2020 г.

ЗДРАВСТВУЙТЕ, УВАЖАЕМЫЕ РОДИТЕЛИ И РЕБЯТА!

ПРЕДЛАГАЮ ВАМ НЕ ТЕРЯТЬ НАПРАСНО ВРЕМЯ НА КАНИКУЛАХ И НЕМНОГО ПОЗАНИМАТЬСЯ. РАЗОБРАТЬ ПРОПУЩЕННЫЕ ТЕМЫ.

ВВЕРХУ СТРАНИЦЫ ЕСТЬ ВКЛАДКИ. 

ВЫБИРАЕМ РУССКИЙ ЯЗЫК ИЛИ МАТЕМАТИКУ, ИЛИ БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК. 

 ВЫПОЛНЯЕМ ЗАДАНИЯ. УДАЧИ!