суббота, 25 апреля 2020 г.

29 красавіка
Беларуская літаратура
Тэма. Прыказкі пра адносіны да працы. Беларуская народная казка "Лёгкі хлеб".
Мэты:


  • Пазнаёмімся  са зместам і задачамі чарговага раздзела.
  • Пазнаёмімся са зместам прыказак пра адносіны да працы.
  • Прачытаем беларускую народную казку "Лёгкі хлеб", вызначым асноўную думку твора, растлумачым учынкі дзейных асоб казкі.


1. Моўная размінка

А) Інтанацыйная размінка. Выберыце 

інтанацыю з якой трэба прачытаць кожны 

сказ. Прачытайце.


Урок пачаўся!

Урок пачаўся?


Урок пачаўся.


Б) Гукавая размінка. 


Ла-ла-ла – казка зноў да нас прыйшла.


Ды-ды-ды - казцы рады мы заўжды.


Жы-жы-жы – казку сёння раскажы.


Навучыцеся чытаць хутка:


Верабейка выбіраў цюбецейку. 


Патап пакапаў – бык патаптаў. 


Каток нітак клубок закаціў у куток. 



2. Уступная гутарка

Гульня «Што гэта азначае?»

Прачытайце прыказку 

(прымаўку) i растлумачце  яе сэнс.


За дурною галавою i нагам няма спакою.

У адно вуха ўпусціў, а ў другое – выпусціў.

Хто два зайцы гоніць, ніводнага не дагонiць.

Як мы да людзей, так i людзі да нас.

Падзякаю сыты не будзеш.

Не будзь ласы на чужыя каўбасы.

Лепш сто сяброў, чым сто рублёў.





Адгадай загадкі




3. Паведамленне тэмы ўрока

— Прапаную вам цікавае заданне 

— Закрэсліце аднолькавыя літары зычных гукаў.

Зслзсёзсгзскзсізсхзслзсезсбзс


— Збярыце літары, якія засталіся. Якія словы 

атрымаліся? 



Калі у вас атрымалася назва казкі "Лёгкі хлеб",  то вы ўсё зрабілі правільна!!!


4. Работа па тэме ўрока.

Прачытайце беларускую народную 

казку "Лёгкі хлеб" услых на с. 48-52.

Калі вам не зразумелы некаторыя словы  - ніжэй прапаную вам гэтую казку на рускай мове.






Адкажыце на пытанні пасля твора.

5. Прыказкі. 
с.52. Прачытайце, якія з прыказак 
падыходзяць да сэнсу казкі?
6. Абмеркаванне рэпрадукцыі карціны 
Алены Флёравай «Бацька і сын» 
па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
На с.53 разглецце карціну "Бацька і сын" і 
адкажыце на пытанні.


6. Дамашняе заданне.
с. 48 - 52, чытанне казкі па ролях.

Комментариев нет:

Отправить комментарий