ПРЫМЕТНІК
НАЗОЎНІК
ВІТАЮ ВАС, МАЕ ДАРАГІЯ ВУЧНІ!
15 красавіка
ДАВАЙЦЕ З ВАМІ ЎСПОМНІМ, ШТО ТАКОЕ НАЗОЎНІК?
ЯКОГА РОДУ БЫВАЮЦЬ НАЗОЎНІКІ?
У ФОРМЕ ЯКОГА ЛІКУ ЯНЫ МОГУЦЬ СТАЯЦЬ?
У падручніку прачытайце правілы на с. 48, 53, 58, 61, 62, 65, 68.
Выканайце пісьмова наступныя заданні.
1) Прачытайце. З кожнага радка выпішыце лішняе слова. Якімі часцінамі мовы з'яўляюцца астатнія словы?
- Дуб, дрэва, пілаваць, расліна.
- Талерка, блакітны, чайнік, кава.
- Шыць, ніткі, вучань, тканіна.
- Вучань, зямля, разумны, дабро.
- Прыгожы, рамонак, званочак, шыпшына.
2) Прачытайце назоўнікі. Як іх можна аб'яднаць?
Маланка, дождж, снег, завіруха - гэта ...
Хлопчык, мужчына, сяброўка - гэта ...
Кнігаўка, верабей, пугач, шпак - гэта ...
Шчупак, карась, судак - гэта ...
Лісічкі, баравікі, апенькі - гэта ...
Словы для даведкі: людзі, рыбы, з'явы прыроды, птушкі, грыбы.
3) Размяркуце назоўнікі на тры групы. м.р., ж. р., н. р. Запішыце іх у тры слупкі.
Поле, рака, вясёлка, кацяня, часопіс, падарожжа, лінейка, акно, спявачка, чорны сабака, шэрая гусь, балючы мазоль, маладая таполя, паветра, завіруха.
4) Змяніце словы па ўзоры і запішыце.
Узор: дом (адз.л.) - дамы (мн.л.), дарогі (мн.л.) - дарога (адз. л.).
Сябар - Гарады -
кніга - кветкі -
поле - рамонкі -
жаўрук - ліхтары -
5) Выпісаць у першы слупок словы, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, у другі - толькі множнага ліку, у трэці - назоўнікі, якія ужываюцца і ў адзіночным, і ў множным ліку.
Думка, апілкі, суніцы, дзверы, цукар, насенне, малако, азёры, сяляне, падзеі, вароты, золата, дуб, дровы, дабрата, дні, цымбалы, чмялі.
16 красавіка
Для выканання задання вам трэба прайсці па ссылцы.
Тэма "Прыметнік як часціна мовы"
17 красавіка
Для выканання задання прайдзіце па ссылцы.
Тэма "Змяненне прыметнікаў па родах"
22 красавіка
Тэма "Змяненне прыметнікаў па родах"
Успомніце!
22 красавіка
Тэма "Змяненне прыметнікаў па родах"
Успомніце!
Пісьмова выканайце практыкаванне 145.
Вызначце род прыметнікаў. Абазначце ў іх канчаткі.
Выканайце заданне.
Адпачніце!
Пісьмова выканайце практыкаванне 146.
Выканайце заданне.
Дапішыце канчаткі прыметнікаў. Абазначце іх. Вызначце род прыметнікаў.
Мірн.. цішыня, Брэсцк.. крэпасць, мужн.. воін, сонн.. дзіця, бессмяротн.. гарнізон, блакітн.. неба, летн.. раніца, апошн.. заданне.
Дамашняе заданне. Паўтарыць правіла на с. 83, практыкаванне 149.
23 красавіка
Для выканання задання націсніце ніжэй на ссылку.
Змяненне прыметнікаў па родах.
24 красавіка
Тэма "Змяненне прыметнікаў па ліках"
Паўтарыце мінулую тэму. Выканайце заданне.
- З якой часцінай мовы звязаны прыметнік?
- Як змяняюцца назоўнікі?
- Як вы лічыце, ці змяняюцца прыметнікі па ліках?
Разгледзьце практыкаванне 155 у падручніку на с. 90.
- Назавіце прадметы на малюнках. Прачытайце подпісы пад імі.
- Як вы лічыце, у форме якога ліку ўжыты прыметнікі? На правым малюнку? На левым?
Запішыце спалучэнні слоў з назоўнікамі ў форме множнага ліку.
- Прачытайце правіла на с.91.
Пісьмова выканайце практыкаванне 156.
Запомніце! У прыметнікаў множнага ліку род не вызначаецца!
Адпачніце!
Пісьмова выканайце практыкаванні 157 і 158.
Дамашняе заданне. Вывучыць правіла на с. 91.
29 красавіка
Навучальны пераказ
Сёння мы будзем вучыцца пераказваць тэкст-апісанне. Працаваць будзем з практыкаваннямі 162, 163 і 164.
Практыкаванне 162.
- Прачытайце тэкст. Якая пара года апісваецца? (Вясна)
- Прачытаце значэнне слоў кволыя і альшаннік.
- Знайдзіце апісанне вясновага лесу. Прачытайце.
- Каго нагадваюць дрэвы?
- Якія словы вам гэта падказалі?
- З чым параўноўваюцца незабудкі?
Паглядзіце, як выглядаюць незабудкі.
- На колькі частак можна падзяліць тэкст?
- У першай частцы апісваецца паветра пасля дажджу. Прачытайце гэту частку.
-У 2 частцы аўтар апісвае веснавы лес. Прачытайце.
- У 3 частцы гаворыцца пра тое, што над ручаінкай сяваюць салаўі. Знайдзіце і прачытайце.
- У заключнай 4 частцы апісваецца дыван з незабудак . Прачытайце.
Практыкаванне 163.
- Размясціце пункты прапанаванага плану у адпаведнасці з тэкстам. Выпраўлены план запішыце.
З практыкавання 162 выпішыце выдзеленыя прыметнікі разам з назоўнікамі, з якімі звязаны па сэнсе. Вызначце лік прыметнікаў, абазначце іх канчаткі. У прыметніка ў форме адзіночнага ліку вызначце род.
Адпачніце!
Практыкаванне 164. Вусна перакажыце тэкст па плане. Карыстайцеся прапанаванымі словамі і спалучэннямі слоў.
Закрыйце падручнікі і самастойна пісьмова перкажыце тэкст.
30 красавіка
Тэма "Абагульненне па тэме прыметнік"
Выканайце заданне.
Пісьмова выканайце заданні.
1) Спішыце тэкст, змяняючы прыметнікі так, як патрабуюць назоўнікі, з яікімі прыметнікі звязаны. Падкрэсліце прыменікі Хвалістай лініяй. Абазначце канчаткі прыметнікаў. Вызначце лік прыметнікаў, а ў адзіночным ліку - род прыметнікаў.
Вербачка
На (стары) мастку праз шчыліну прабілася (малады) вербачка. Сонца ласкава грэла (маленькі) дрэўца. Ціха шапацела яно (зялёны) лісцем.
Аднойчы дзядзька Сцяпан выкапаў вербачку і пасадзіў каля мастка на беразе (ціхі) ракі. Потым пад вербачкай змайстраваў (ладны) лавачку.
У (спякотны) дні людзі любілі адпачываць у цяньку пад (прыгожы малады) дрэвам.
Адпачніце!
Выканайце пісьмова.
Самастойная работа
Самастойна выканайце тэст.
Запісвайце адказы.
Выконваем свой варыянт.
1 мая
Тэма "Дзеяслоў як часціна мовы"
Праглядзіце відэаурок.
Вусна выканайце практыкаванне 166.
- Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі.
- Што абазначаюць гэтыя словы?
- На якія пытанні адказваюць?
Прачытайце правіла на с. 96.
Пісьмова выканайце практыкаванне 167. З асобных слоў складзіце і запішыце сказы. Разбярыце іх па членах сказа.
Адпачніце!
Пісьмова выканайце практыкаванне 168.
Выконваць па ўзоры!
Выканайце заданне.
Дамашняе заданне.
Правіла на с. 96 практыкаванне170.
Комментариев нет:
Отправить комментарий